Вы здесь: Главная > Тематические > Сценки ко Дню села прикольные

Сценки ко Дню села прикольные

Вядучая: Добры дзень, паважанае спадарства!
Вітаем вас, землякі, на добрым светлым свяце в.Більдзюгі!
Тут працуюць і песні пяюць,
Павялося з даўна, так і будзе
Услаўляючы край і зямлю,
Працавітыя шчырыя людзі!
З музычным падарункам для вас спявае

1.(Нумар)
Вядучая: З прывітальным словам да вас звяртаецца____________________
________________________________________________________
(выступленне, кветкі)
Вядучая: Сёння мы сабраліся, каб пабыць разам, каб прыгадаць гісторыю нашай вёскі, пагаварыць пра жыццё, пра гаспадарку, успомніць мінулае, памарыць пра будучыню. Гісторыю вёскі нам раскажа бібліятэкар Тамара Фёдараўна ____________________

(Расказвае пра гісторыю вёскі Більдзюгі, кветкі)
Сустракайце з музычным прывітаннем
____________________________________________________________
2. (Нумар)
Вядучая: З задавальненнем запрашаем на сцэну старэйшага жыхара нашай вёскі _________________________________________________ Што вы хацелі б пажадаць нашым аднавяскоўцам?
Вядучая: Дзякуем вам за добрыя пажаданні! З пажаданнямі моцнага здароўя прыміце падарунак, Для вас і для ўсіх аднавяскоўцаў спявае
_________________________________________________

3.(Нумар)

Вядучая: Сёння мы вітаем нашых аднавяскоўцаў, людзей, што працавалі у калгасе і ўнеслі значны ўклад ў развіццё роднай вёскі. З віншавальным словам да вас звяртаецца старшыня СВК “Жвіранка” Пальчэх Андрэй Паўлавіч

__________________________________________________________
__________________________________________________________
_________________________________________________________
__________________________________________________________
________________________________________________________
_______________________________________________________
________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Сустракайце, для вас спявае________________________________
4.(Нумар)

Вядучая: Нашы дзеці гэта наша багацце. Самыя багатыя сем’і ў нашай вёсцы____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
_________________________________________________________
___________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Мы рады вітаць на нашым свяце самага маленькага жыхара нашай
вёскі Бабаева Карына. На памяць аб сённяшнім свяце – падарунак для Карыны.
Жадаем вам шчасця-долі і не хварэць ніколі. Да нашых пажаданняў далучаецца __________________________________.

5.(Нумар)

Вядучая: Дарагія госці! У нашай вёсцы жывуць вельмі працавітыя і шчырыя гаспадары. Асабліва хочацца назваць __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
(называе лепшыя панадворкі вёскі)
Вядучая: Мы вёскай нашай ганарымся,
Аддалі ёй мы сэрца жар
Бо вёска — край наш беларускі
Зямліцы роднай твар!
З якім нецярпеннем мы чакаем вынікаў цудоўнага прыгожага конкурса на лепшую кампазіцыю з кветак і лепшы панадворак. Для гэтага запрашаем паважанае журы пачаць сваю працу. Прадстаўляю членаў журы
______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Запрашаем на сцэну____________________________________________

6. (нумар)
Вядучая: З вялікім задавальненнем называю імены, тых хто ў гэтым годзе адзначае юбілей. (Кветкі) Віншуем _____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Жадаем, каб здзяйсняліся ўсе мары, каб родныя былі шчаслівыя і здаровыя, і усё ў вас атрымоўвалася, а жыццё лілося, як добрая песня.
7.Нумар
Вядучая: ____________________________________________________ – выконваюць свой абавязак перад радзімай – служаць ў войску.
Паважаныя ____________________________________________________________________________________________________________________, дзякуй за вашага сыноў.
Прыміце ад нас кветкі і музычны падарунак. Спявае _____________________________________________________
8.(Нумар)

Вядучая: Прыйшоў час паслухаць, што вырашыла наша паважанае журы. Вам слова.
(Выступленне журы)
Вядучая: Зямны паклон падзяка і пашана
Усім, хто сее жне і косіць.
Хто корміць мясам, малаком,
Каму нялегка давялося,
Свой дабрабыт прыносіць у дом.
Хто нашу родную зямельку
Шануе. Корміць кожны год,
Дазвольце нізка пакланіцца
Вам, вясковы, шчыры наш народ!
(на сцэну выбягаюць дзве прыбраныя дзяўчыны)
1-ая: Добры дзень, мае даражэнькія! Як цудоўна, што мы тут сабраліся,
свята дачакаліся! Так рыхтаваліся! Вунь Вольга сабе
новую спадніцу пашыла! Дык нічога во атрымалася, сама шыла ці
дапамагаў хто?
2-ая: Я дзяўчына хоць куды …
1-ая: І не туды і не сюды!
2-ая: Прывітанне вам усім і старым, і маладым – гасцям дарагім!
Як у вас тут цудоўна, якія вы усе прыгожыя і вяселыя! Са святам віншуем вас усіх, зычым усім шчасця і здароўя!
1-ая: А каб нас падтрымаць – прапаную пагуляць, хто загадку адгадае – той баранку атрымае.
(загадкі)
2-ая: Запрашаю вас паслухаць песню ў выкананні __________________________________________________________________________________________________________________
9.(нумар)
1-ая: Глядзі якія вясёлыя людзі вось тут сабраліся – асабліва з майго боку.
2-ая:Няпраўда з майго боку паглядзі якія ўсе вясёлыя — вочы гараць, рукі апладыраваць гатовы. Так?
1-ая: Ха! Нешта не бачна, каб яны весяліліся. Вось з майго боку… а давай паглядзім…
(праводзяць конкурс “Хто хутчэй”)
1-ая: Ну, вось глядзі – мае хутчэйшыя…
2-ая: Не мае!
1-ая: Мае!
2-ая: Не мае!
1-ая: Паглядзі, як з майго боку апладыруюць, як громка топаюць і крычаць. (заахвочвае гледачоў)
1-ая: Не мае грамчэй…
2-ая: Не мае…
1-ая: Ну, досыць спрачацца, прапаную аб’яднаццца і разам песню добрую паслухаць.
2-ая:Дык можа і спяеш?
1-ая: І спяю!
2-ая: Вашы апладысменты.
10. (Нумар “________________________”)
1-ая: Я учарась цэлы вечар каля тэлевізара прасядзела…
2-ая: Зноў мыла глядзела?
1-ая: Я! Мыла! Гэта ты кожны вечар Кацьку глядзіш. А баскетбол глядзела. Там столькі хлопцаў, а якія усе спрытныя… Мужыкі, ёсць мужыкі…
2-ая: Ха! (Чытае верш Э.Вялічкі)
1-ая: ну і паглядзім…
(праводзяць конкурс “Баскетбол”: дзве каманды
мужчынская “Майклы Джорданы”, жаночая – “Зіданаўны”)
1-ая: Вось мужык сказаў – мужык зрабіў…
2-ая: э, не, жаночая рука мацнейшая…
(спрачаюцца)
1-ая: Ну, досыць спрачацца – давай лепш песню праспяваем.
2-ая: Пра нас пра дзяўчат…
11. (Нумар “Девочки фабричные»)
1-ая: я учарась на базары ў Шаркоўцы была…
2-ая: дык пусцілі во…
1-ая: Ой-ой, я вось сабе такі дэзадарант купіла…
………………………………………..

1-ая: _________________________________________________
12. (нумар)

2-ая: Слухай, мне неяк сяброўка скардзілася на свайго хлопца.
1-ая: Ну, ну што такое?
2-ая: Вось пытаецца ў яе, ў маёй сяброўкі значыць, хлопец, што падарыць ёй
на Восьмага сакавіка. Яна задаволена ў адказ:”Усяго многа і
цікавае”.
1-ая: Ну, ну і што….
2-ая: Ён падарыў ёй пачку семак.
1-ая: Ой, Божа ш мой, ну і паздзекваўся.
2-ая: Такія вось нашы мужыкі, але спадзяемся ў Кубелещшчыне толькі
сапраўдныя мужчыны жывуць, калі ёсць сярод вас такія калі ласка,
запрашаем на сцэну, даказаць што вы сапраўдны мужчына, калі не
я сама сыйду пашукаю.
/Праводзіцца конкурс “Бусы для каханай”/
2-ая: Для вас спявае Алена Лабуць
13.(нумар)
1-ая: ой, у мяне ў кошыку нешта цікавае ляжыць
2-ая: што ў цябе ўжо там можа быць хіба памада ды люстэрка
1-ая: э, не гэта ж я сюрпрыз гледачам нашым падрыхтавала, хто здагадаецца што ў мяне у кошыку той і атрымае гэты сюрпрыз.
(праводзяць гульню “Адгадай-ка – атрымай-ка”)
2-ая: А на сцэну я запрашаю______________________________________.
14.(Нумар )
1-ая: Ой, мне Васіль абяцаў на мора завязці, буду на пляжы валяцца, на пальмы глядзець…
2-ая: Мужыку еці не давай, дай казкі напрыдумваць. Прыгожа абяцаць яны ўсе мастакі.
1-ая: Думаеш абманвае?
2-ая: Упэўнена, як ў песні!
1-ая: Заспяваем…
15. (Нумар “За четыре”)

2-ая: Ну вось і надыйшоў час развітвацца
1-ая: Пачакай, як гэта развітвацца, мы ж яшчэ сёння не танцавалі.
2-ая:Ага ! Я ж зусім забылася.
1-ая: Я вось і хлопца з баянам знайшла. Полька!
2-ая: Полька дык полька! Танцуюць усе!
1-ая: Маэстра, музыку!
Вядучыя: Пачынаем усё з кружочку,
Рукі ўнізе на замочку.
Гэй, музыка, рэж нам ох!
Польку дробну, як гарох.
Полька ўлева ,полька ўправа.
А цяпер каб не згубіцца,
Трэба лоцем зачапіцца,
Полька ўправа акуратна,
Полька ўправа далікатна.
А цяпер, такія рэчы,
Бяромся за суседа плечы.
Полька ўлева ,полька ўправа.
Ручкі цэлы?
Ножкі не стаміліся?
Самі вы не зажурыліся?
Аб’яўляю разам з тым,
Што цяпер у нас інтым,
Хлопцы ды паненкі,
Бяромся за каленкі.
Полька ўлева ,полька ўправа.
А цяпер пайшлі ў скокі,
Круціцеся ва ўсе бокі.
(танец-гульня “Полька”)
2-ая:Ну зараз ужо можам развітвацца!
1-ая: Жадаем вам добрага настрою і моцнага здароў’я.
(На сцэну выходзьць вядучая)
Вядучая: А наша свята працягваецца і мы запрашаем вас на святочны канцэрт і першым адкрыць яго я запрашаю
_______________________________________________________________
(Нумар)

Оставить отзыв